Выстава “Легенда Лошыцкага парка”

“Легенда Лошыцкага парка” – першая персанальная выстава беларускай мастачкі Юліі Мардванюк – члена секцыі маладых мастакоў і мастацтвазнаўцаў Беларускага саюза мастакоў, вучаніцы М.А. Шчамялёвай і Г.П. Крываблоцкай.


На выставе прадстаўлена больш за 40 твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў разнастайных тэхніках мастацкага тэкстылю – габелен, батык, ткацтва, лямец, маляванка, тэкстыльныя арт-аб’екты, а таксама жывапіс – серыя нацюрмортаў, пейзаж, сюжэтна-тэматычныя кампазіцыі.
Такая разнастайнасць твораў – вынік дзесяцігадовай стараннай працы і творчага пошуку аўтара.

Візітнай карткай выставы з’ўляецца габелен-трыптых “Легенда Лошыцкага парка”, таму, невыпадкова, што месцам правядзення выставы абраны музей “Лошыцкая сядзіба” у Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе – помніку гісторыі і культуры XVIII-XIX стагоддзяў. Навакольнае асяроддзе, авеянае мноствам легенд і паданняў, натхніла мастачку на стварэнне шэрагу твораў, прысвечаных гэтым землям.

Выстава працуе па 9 мая 2017 года.
Час працы: 11:00 – 18:00 (з 5 сакавіка па 1 красавіка), 11:00 – 19:00 (з 1 красавіка па 9 мая). Выхадныя: панядзелак, аўторак.
Адрас: г. Мінск, праезд Чыжэўскіх, 8-2.
Кантактныя тэлефоны: +375 (17) 285-18-86, +375 (17) 321-24-30.
Кошт наведвання: 2.00 BYN – дарослыя, 1.00 BYN – студэнты ВНУ, 0.50 BYN – вучні школ, ПТВ, ССНУ.

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии