«Цветущие миры» Марии Исаёнок

Юбилейная выставка Марии Исаёнок представляет ретроспективу творчества и посвящается родителям Марии.

На выставке представлены как работы, которые особенно ценятся зрителями и коллекционерами, так и работы, которые Мария впервые показывает широкой публике, будто вынося на суд свои эксперименты. Тем интереснее становится процесс созерцания миров Марии Исаёнок, разных порой до неузнаваемости.

"Мая выстава прысвячаецца маім родным, маей мамачцы Паўленка Вольге Елісееўне і бацьку Паўленка Івану Абрамавічу, якім споўнілась б у гэтым годзе 100 год. Сціплым людзям, якія ўсе жыцце працавалі на зямлі. Пабудавалі дом, вырасцілі дзяцей. Мама працавала ў школцы, якую будавалі ўсей вескай. Была яе дырэктарам. Назва гэтай вескі Кісялі, што на Віцебшчыне.

Прыгожыя мясціны, азерны край. Водар суніц, грыбоў, траў, азернай вады. Летам мама заўседы з лесу прыносіла букеты лясных зелак, кветак. І яны заўседы стаялі ў нас на стале. Напэўна пагэтаму мне заўседы хацелася пісаць кветкі і дом і стол, круглы стол,які збірае сям’ю.

Мама захавала ў душы гэтую прыгажосць на ўсе жыцце. Жыцце ў весцы не дазволіла ей займацца, чым хацелася. Дзеці, хатняя гаспадарка, школа. Усе як і ў усіх . Потым, калі яна жыла ў нас у Мінску, прышла і свабода дзеяння. Яна днямі пляла свае карункі. Раскладвала па колерам. Сшывала. Рабіла для нас выстаўкі. Калі мы прыходзілі з майстэрні, ўсе было заслана прыгожымі ўзорамі. І гэта было шчасце. В 2010 годзе па парадзе Надзеі Міхайлаўне Усавай мы зрабілі выстаўку ў музеі ў Раўбічах. Нажаль яна гэтага ўжо не ўбачыла. Былі вельмі цеплыя водгукі.

Мой бацька, чалавек, які прайшоў вайну. Потым працаваў на трактары ў калгасе. Восенню ў нас на палову хаты ляжала збожжа. Плата за год. Гэтым кармілі свіней і пяклі ў печцы хлеб. А яшчэ я з ўдзячнасцю ўспамінаю шапку з вішнямі, якую тата прыносіў з адзічалых садоў на пакінутых хутарах.

З 5 па 8 клас я жыла ў Віцебску ў бабушкі Надзеі Сцяпанаўны.
Хадзіла маляваць у кружок у Дом піянераў. У 1964 годзе паступіла ў мастацкае вучылішча імя Глебава. Уступіла у саюз мастакоў.
Маміны працы, такія гарманічныя, такія яркія, ў адметным народным стыле назаўседы пауплывала на маю творчасть. Я ей за гэта вельмі удзячна"

Марыя Iсаёнак

Выставка открыта в Художественной галерее "Артель" (Минск, пр. Независимости, 58/1-6)
Выставка проходит по 26 ноября 2019 года
время работы 10.00-22.00
Стоимость посещения - чашка кофе