Праект «Традыцыйны строй»

Літаральна ўчора мы апублікавалі навіну аб тым, што ў Расеі створаны лічбавы архіў арнаментаў, і паскардзіліся на тое, што ў нас такой ініцыятывы яшчэ няма. А вось і няпраўда, ёсць!

Прадстаўляем вашай увазе праект "Традыцыйны строй", мэтай якога з'яўляецца відэафіксацыя аўтэнтычных рэгіянальных строяў.
Аднак дамо слова самім арганізатарам праекта:

“Традыцыйны строй” – іміджавы праект, накіраваны на відэафіксацыю аўтэнтычных рэгіянальных строяў і інтэграцыю іх у сучаснае грамадства.

Паступовае знікненне і забыццё традыцыйных строяў як адметнай часткі культуры беларусаў дало штуршок камандзе культурніцкага аб’яднання “Традыцыя” распачаць працу над праектам. Дагрукацца да грамадства, зацікавіць і захаваць нацыянальны знак ідэнтычнасці – галоўная мэта запланаванай дзейнасці. Прафесійны і сучасны падыход дазволіць рэалізаваць праект на высокім узроўні, не застацца ў коле аматараў этнаграфіі.

Праект “Традыцыйны строй” – гэта першая онлайн энцыклапедыя аўтэнтычных традыцыйных строяў Беларусі. Яна будзе змяшчаць каля 15 відэакліпаў ды шэраг майстар-класаў. Да кожнага відэакліпа будзе далучана адмысловая інфармацыя з дэталёвым тлумачэннем рэгіянальных адметнасцяў. Унікальная на беларускай прасторы форма відэаролікаў прывабіць не толькі сталых прыхільнікаў нацыянальнага строя, але і недасведчанага чалавека. Глядач атрымае адначасова эстэтычнае задавальненне і разуменне асаблівасцяў беларускай традыцыйнай культуры. Пераклад на ангельскую мову дасць магчымасць прывабіць і міжнародную аўдыторыю. Таксама каманда праекта “Традыцыйны строй” заўсёды гатова да супрацоўніцтва з іншымі праектамі.

Праект рэалізуецца сумесна з Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, праводзяцца адпаведныя даследаванні, нарыхтоўваецца матэрыял – якасць і дакладнасць праекта не пакідае сумневаў.

Здымкі плануюцца з 10 лютага, але мы адкрыты да супрацоўніцтва ўжо зараз!

Кантакты:
Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.
https://web.facebook.com/tradycyjny.stroj
https://www.instagram.com/tradycyjny_stroj


Смотреть встроенную онлайн галерею в:
https://remesla.by/razdely-sajta/interesting/1524-praekt-tradytsyjny-stroj.html#sigProId6c74ff3ea7