Курс амiгурумi (8 лютага, г.Гродна)

Сябры, радыя запрасіць вас на першы занятак КУРСАЎ АМІГУРУМІ, які адбудзецца ў суботу 8 ЛЮТАГА ў краме "Лёля", г.Гродна, вул. Вялікая Траецкая, 7,

Курс разлічаны на пачаткоўцаў і будзе складацца з 6 сустрэч, вядучая Аксана Салаўёва
Кожны, хто трошкі трымаў у руках кручок з ніткамі, зможа стварыць на іх сваю вязаную цацку:

на 1 занятку прыдумаем персанажа і ўсе дэталі яго вобразу, засвоім кола амігурумі і зробім ножкі
на 2 зробім цела і спаднічку, даведаемся сакрэт незаўважных убавак
на 3 звяжам галаву, навучымся рабіць роўны шар
на 4 ручкі і ўпрыгожванні
на 5 звяжам шапачку
на 6 занятку зборка і афармленне

у якасці бонуса можна будзе звязаць торбачку, кішэню ці паветраны шарык у ручку

Сустрэчы будуць праходзіць па суботах, 2 разы на месяц, можна ўдзельнічаць ва ўсіх, ці ў асобных
Кошт 1 занятка 12 рублёў, пры аплаце за ўвесь курс ? зніжка 7%, матэрыялы ўключаныя

Запіс анлайн і па тэл. +375 29 783 3635, Вольга