Курсы выцінанкі па аўторках ад лепшых майстроў краіны!

Працяг праекту Выцінанка-Вокны.

Курсы выцінанкі па аўторках ад лепшых майстроў краіны!

5 майстроў – 5 месяцаў. Вы можаце наведаць усіх, каб адчуць розніцу і выбраць свой накірунак у гэтай творчасці. А можаце выбраць аднаго-двух настаўнікаў. Тэмы розныя, падыходы розныя – вынік адзіны – натхненне!

Кошт заняткаў – 60 руб. месяц (4 заняткі па 2 гадзіны)
Матэрыялы для варштатаў: нажніцы, папера А3 і А4 белая, каляровая, клей-аловак.

Рэгістрацыя: тут

1 - Практыка інтуітыўнай выцінанкі.
Вольга Бабурына (Palunisa) – народны майстар, загадчыца секцыі выцінанкі Беларускага саюзу майстроў народнай творчасці, больш за 30 год практыкі выцінанкі https://www.facebook.com/volga.baburyna
25.02, 03.03, 10.03, 17.03
з 12.00 да 14.00 гадзіны.
Мой курс – для дарослых любога ўзроўню мастацкіх здольнасцяў. Пазнаёмлю з асновамі выцінанкі. Пашукаем свой уласны стыль. Прапусцім паток творчасці праз паперу і нажніцы.

2 - Гумар. Коцікі. І птушкі.
Алена Шаліма - Народны майстар, сябра Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, сябра беларускага саюза дызайнераў https://www.facebook.com/elena.shalimo
07.04, 14.04, 21.04, 28.04
з 18.00 да 20.00 гадзіны.
Запрашаю дарослых і дзяцей (з 4 гадоў) у вясёлую кампанію аматараў паперы і нажніц. Будзем разам ствараць пацешныя вобразы, звяроў і птушак у традыцыйнай народнай тэхніцы "выцінанка" (папяровая графіка, ажурное выразанне з паперы).

3 - Паштоўкі з выцінанкай.
Наталля Гамаюнава - па адукацыі мастак і сябра Беларускага саюза майстроў народнай творчасці https://www.facebook.com/gamajunava
05.05, 12.05, 19.05, 26.05
з 12.00 да 14.00 гадзіны.
Запрашаю да сябе на заняткі зрабіць папяровы цуд разам! Бо віншаванка у тэхніцы выцінанкі - самы што ні ёсць цуд! Разам раскрыем сакрэт прывабнай і прафесійнай паштоўкі, якая здзівіць і парадуе вашых сяброў і родных!

4 - Дрэва Жыцця.
Вольга Налівайка – 10 год займаюся выцінанкай, сябра Беларускага саюзу майстроў народнай творчасці з 2012 года https://www.facebook.com/profile.php?id=100003362053698
02.06, 09.06, 16.06, 23.06
з 18.00 да 20.00 гадзіны.
Працоўны інструмент – маленькія манікюрныя нажніцы. Улюбёная тэма – Дрэва жыцця.

5 - Яўрэйская выцінанка - рэйзеле.
Вылянціна Слюнчанка – адзіны спецыяліст у Беларусі, які можа даць веды па яўрэйскай выцінанцы – рэйзеле. https://www.facebook.com/valentina.slunchenko.9
07.07, 14.07, 21.07, 28.07
з 18.00 да 20.00 гадзіны.
Гісторыя рэйзеле і прагляд аўтарскіх прац. Знаёмства з сімволікай іудзейскіх святаў. Асновы кампазіцыі і прыёмы выразання. Практыка выканання індывідуальных прац.

Арганізатары варштатаў – Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці і Беларускі саюз майстроў народнай творчасці, секцыя выцінанкі.