Сцягі княскага роду Радзівілаў XVI-XX стагоддзяў

Мясцовы дабрачынны фонд «Крэўскі замак» пры падтрымцы культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» запрашае ў Літаратурны музей Максіма Багдановіча 16 мая на ўрачыстую прэзентацыю кнігі Старшыні Праўлення Фонда Андрэя Шула-Сянчэўскага "Сцягі княскага роду Радзівілаў XVI-XX стагоддзяў".

У праграме вечарыны:
    • гісторыя стварэння кнігі,
    • аўтограф-сэсія,
    • музычны госць – Алесь Чумакоў.

Гэтая кніга з’яўляецца першай спробай сабраць у адно спадчыну сцягі
княскага роду Радзівілаў, створаныя ў перыяд з 16-га па 20-е стагоддзі.
Аўтар правёў маштабную работу і прааналізаваў архіўныя інвентарныя вопісы і рэдкія выявы, што захоўваюцца сёння ў Швецыі, Польшчы, Украіне, Літоўскай Рэспубліцы і звычайна недаступныя для большасці зацікаўленых.

Кніга ўтрымлівае тры дзясяткі картак, на якіх змешчаныя аўтэнтычныя
выявы сцягоў, а таксама аўтарскія рэканструкцыі з падрабязнай
атрыбутацыяй, якія друкуюцца ўпершыню.

Ужо зараз на падставе распрацовак аўтара ў Нацыянальным гісторыка-культурным запаведніку “Нясвіж” была адноўленая сістэма сцягоў Радзівілаў, пачынаючы з 18-га стагоддзя, якая плануецца да далейшага ўключэння ў пастаянную экспазіцыю Нясвіжскага замка.

Месца прэзентацыі выбрана невыпадкова.
У самым пачатку кнігі аўтар змясціў геральдычны панегірык на княскі герб роду Радзівілаў – аўтарскі твор у даўно забытым літаратурным жанры. Гэты жанр - мёртвы ўжо каля сотні гадоў як – ажыў у кнізе ізноў, падобна санэтам у «Вянку» Багдановіча.
Да сустрэчы ў музэі!

Калі: 16.05.2019
Пачатак а 19-й

Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча,
г. Мінск, вул. М.Багдановіча, д. 7а
Пачатак а 19-й.
Уваход вольны.