Выстава Святланы Ветравай «Кола года»

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на выставу Святланы Ветравай “Кола года”.
“Традыцыі народа – гэта карані дрэва, якія сілкуюць сучаснасць і будучыню. Без каранёў дрэва загіне. Свет развіваецца: мінулае і будучае ўзаемазвязаны; нават там, дзе сувязь не відавочная, яна ёсць, і ўсе мы дзеці сваіх каранёў...” – такой філасофіі прытрымліваецца беларуская мастачка Святлана Ветрава.

Выстава «Кола года» – гэта каляндарная серыя карцін па славянскіх народных святах. Выстава прац – выдатная нагода пазнаёміць мінчан і гасцей сталіцы з этнаграфічнымі даследаваннямі і творчасцю Святланы Ветравай (VetravaArt) і яе сяброў. У межах выставы пройдуць чатыры разнапланавыя тэматычныя сустрэчы: «Вясна», «Лета», «Восень» і «Зіма».

ПРАГРАМА

7 лютага ў 18:30 – адкрыццё выставы «Кола года» пры ўдзеле гурта «Збег абставiн» і клуба гістарычнай рэканструкцыі «Волат».

«ВЯСНА»
13 лютага (18:30) – імпрэза «Гуканне» з удзелам фальклорнага музычнага гурта «Горынь» (аўтэнтычныя народныя песні).

«ЛЕТА»
20 лютага (15:00) – «Перунова воінства ў гонар продкаў». Гісторыка-рэканструктарская праграма ад Юрыя Усціновіча і яго сяброў: даспехі, зброя, паказальныя баі.

«ВОСЕНЬ»
27 лютага (15:00) – «Мастацтва Макошы». Майстар-клас па ўзорыстым ткацтве на кроснах (Святлана Ветрава)

«ЗІМА»
6 сакавіка (18:30) – «Калядны аліўе»: Макс Івашын (аўтарская музычная праграма); эксперт беларускай кухні Алена Мікульчык (беларуская кухня эпохі Напалеона) і ... святочная варажба.

Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7А – Траецкае прадмесце).
Дата і час: 7 лютага, 18:30.

Уваход вольны (на адкрыццё выставы).
Выстава будзе працаваць па 6 сакавіка 2019 года.
Даведкі па тэлефонах: (8 017) 334-07-61, (8 017) 334-42-69.



Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии