Калядны цыкл складалі 3 святы: Вялікая, Шчодрая і Посная Куцці (ад назвы кашы, з якой традыцыйна пачаналася святочная вячэра). На працягу двух тыдняў моладзь ладзіла шматлікія забавы, ігрышчы, варажбу, рабіліся розныя абрады.
Асобае месца займае абрад калядавання. Калядоўшчыкі хадзілі з «казой», «мядзведзем», «цыганамі», «дзедам і бабкай» і іншымі персанажамі, у якія самі пераапраналіся, рабілі народны карнавал, дзе шырока выяўлялася народная выдумка.
Каляды – незвычайны святочны час, калі асаблівую значнасць набывалі зносіны ў сферы адпачынку, усе імкнуліся паказаць свае ўменні і таленты, пакрасавацца «на людзях», спявалі, танцавалі, імправізавалі! У Беларускім дзяржаўным музее народнай архітэктуры і побыту вы зможаце прыняць удзел у гэтым чаруючым і вясёлым свяце, якое спакон вякоў святкавалі нашы продкі!
26 снежня
15:00 – 16:30
Кошт квіткоў:
для дарослых – 8 р.
для школьнікаў і студэнтаў – 4 р.
дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна
Рамеснікам ўдзельнічаць можна па цане уваходнага білета.
Пакінеце заяўку для гандлю (Прозвішча, імя, кантактны нумар, тавар) на электроннай пошце e Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. з тэмай «Рамеснікі. Гандаль »або па нумары вайбера +375296978901 (Святлана).
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка», каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя», прыпынку «Пятроўчына», «Малінаўка-6» ідуць прыгарадныя аўтобусы ў накірунку: Мiнск –Дубянцы, Мiнск – Чыкі, 170Э; маршрутка №1277.
